wd wp Пошук:

Гданьскі медыцынскі ўніверсітэт

Гданьскі медыцынскі ўніверсітэт (польск.: Gdański Uniwersytet Medyczny) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ў Гданьску.

Гісторыя

Вытокі ўніверсітэта сягаюць XV стагоддзя, пачынаючы з паўстання ў 1454 годзе цэха хірургаў Гданьска і медыцынскага навучання ў Гданьскай акадэмічнай гімназіі (лац.: Atheneum Gedanense).

У 1908-1911 гадах была створана Гданьская гарадская бальніца. На яе базе ў 1935 годзе улады Вольнага горада Гданьска вырашылі арганізаваць Акадэмію практычнай медыцыны (ням.: Die Staatliche Akademie für Praktische Medizin zu Danzig). Пасля 1945 года вучэльня была перайменавана ў медыцынскую акадэмію. З 1950 года па 19 мая 2009 года яна функцыянавала як Медыцынская акадэмія ў Гданьску.

У 2003 годзе ў структуру медыцынскай акадэміі ў Гданьску уключаны кафедры Інстытута марской і трапічнай медыцыны ў Гдыні, створанага ў 1935 годзе як філіял Дзяржаўнага інстытута гігіены і ператвораны ў 1938 годзе ў Інстытут марской медыцыны.

Да структуры ўніверсітэта ўваходзяць две лячэбныя ўстановы: Універсітэцкі клінічны цэнтр (разам з пляцоўкай для пасадкі санітарных верталётаў на даху), які ў цяперашні час з’яўляецца найбуйнейшай бальніцай у Польшчы, і Універсітэцкі стаматалагічны цэнтр.

Па колькасці навучэнцаў універсітэт уваходзіць у тройку буйнейшых у Польшчы.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1945 годзе
Катэгорыя·Гданьск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Медыцынскія вышэйшыя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання