wd wp Пошук:

Гвіда Гвініцэлі

Гвіда Гвініцэлі (італ.: Guido Guinizelli dei Principi; каля 1230-1276) — найбуйнейшы з паэтаў Італіі да Дантэ і непасрэдны настаўнік Дантэ ў лірыцы.

Біяграфія

Паходзіў з Балонні са старажытнай знакамітай сям’і. Памёр у выгнанні. Да нас дайшла толькі нязначная колькасць твораў Гвініцэлі (канцон і санетаў), але гэтыя творы лічацца першымі ўзорамі арыгінальнай італьянскай паэзіі. Да Гвініцэлі італьянская паэзія, «сіцылійская школа», наследвала творы правансальскіх трубадураў; Гвініцэлі спалучыў у сваёй творчасці, з аднаго боку, філасофскія і спірытуалістычныя элементы (канцоны), успрынятыя Дантэ ад Гвініцэлі, а з другога - паэтычны рэалізм (некаторыя санеты Гвініцэлі - рэальныя малюнкі, незвычайныя для яго папярэднікаў). Школа Гвініцэлі, так званая «Балонская», з’яўлялася першым носьбітам «dolce stil novo» - «салодкага новага стылю».

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Inglese G. GUIDO Guinizzelli // Dizionario Biografico degli Italiani — 2004. — Vol. 61.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118543512 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Library of the World’s Best Literature / пад рэд. C. D. Warner
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Балонні
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Падуя
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1230 годзе
Катэгорыя·Паэты XIII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1276 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Італьянскамоўныя паэты