wd wp Пошук:

Dolce stil novo

Dolce stil novo (італ. салодкі новы стыль) — назва групы італьянскіх паэтаў, якія працавалі ў канцы XIII і ў XIV стагоддзі ў Фларэнцыі (Дантэ Аліг’еры, Чына да Пістоя, Лапа Джанні, Гвіда Кавальканці, Гвіда Гвініцэлі), альбо стыль гэтых паэтаў. Яны пісалі лірычныя творы пра ідэальнае каханне, якія характарызаваліся моўнай вытанчанасцю. Спасылаліся да правансальскай лірыкі. Пераважна сярод жанраў «dolce stil novo» былі санэт, канцона і балада. Тэрмін быў упершыню выкарыстаны Дантэ ў «Vita nuova» (італ. «Новае жыццё»).

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Паэзія Італіі
Катэгорыя·Паэты Італіі
Катэгорыя·Літаратура Італіі
Катэгорыя·Паэты XIV стагоддзя
Катэгорыя·Паэты XIII стагоддзя