wd wp Пошук:

Гаўр-Нармандскі ўніверсітэт

Гаўр-Нармандскі ўніверсітэт (фр.: Université Le Havre Normandie) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Гаўр.

Гісторыя

Афіцыйна заснаваны 27 жніўня 1984 года, установа ў Гаўры фактычна пачала сваю дзейнасць у 1967 годзе з факультэта электратэхнікі ў складзе Руанскага ўніверсітэта. Пасля будзе створана некалькі факультэтаў, у тым ліку міждысцыплінарны факультэт па міжнародных справах у 1972 годзе. У жніўні 1984 года ў адміністрацыйным парадку быў створаны самастойны ўніверсітэт у Гаўры. У 1994 годзе быў створаны Вышэйшы інстытут лагістычных студый, за якім у 1998 годзе рушыў услед факультэт ў галіне літаратуры і гуманітарных навук. З 1 студзеня 2011 года ўніверсітэт стаў «аўтаномным», гэта значыць перайшоў на пашыраныя абавязкі і кампетэнцыі ў галіне людскіх рэсурсаў і фінансаў.

Структура

Зноскі

  1. Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2022MENJS, 2022. — P. 165. — 406 с. — ISBN 978-2-11-162578-5

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1984 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гаўр
Катэгорыя·Універсітэты Францыі