wd wp Пошук:

Гаёвы Дзед

Гаёвы дзед, або Гаюн — дух лесу ў беларускай міфалогіі, які сочыць за парадкам у лесе, мае слугамі звяроў і птушак. Паданні пра яго вядомы на Вілейшчыне. Падобны да іншых духаў лесу беларускай міфалогіі — лесуна і пушчавіка.

Апісанне

Уяўляецца істотай з чалавечай старэчай галавой, сівым мохам замест валасоў і барады. Нагадвае мядзведзя, але ходзіць проста на задніх лапах.

Гаюн ахоўвае лес, сочыць за дрэвамі, а звяры і птушкі яму служаць. Мае ўлюбёныя месцы ў лесе і ахоўвае іх асабліва пільна, каб ніхто не парушыў прыроднай прыгажосці, калі нехта вырашыць рубіць там дрэвы, Гаюн з’явіцца перад чалавекам у сваім сапраўдным пачварным выглядзе. Вядома, пасля гэтага людзі доўга абыходзяць запаведныя мясціны. Калі чалавек паспяваў зрубіць дрэва, гаюн у гневе абвальваў яго на злачынцу.

У даўніну ніхто не рубіў дрэвы на будаўніцтва хаты без дазволу Гаюна. Лічылі, калі атрымаць дазвол Гаюна на будаўніцтва хаты, яна будзе моцнай і даўгавечная. Для гэтага гаспадар увечары ішоў у лес, нёс пачастунак на папярэдне выбранае месца, клаў пачастунак на пень і казаў: «Прынёс снеданне гаёваму дзеду. Ці сам з’ясі, ці ўнучкам дасі». У гэтым дзеянні праглядаецца акт ахвяравання сілам навакольнай прыроды. Калі да раніцы пачастунак знікаў, лічылі, што Гаёвы дзед даў згоду. Калі пачастунак заставаўся на месцы, трэба было шукаць іншае і несці пачастунак зноў. Лічылася, калі рубіць дрэвы на новую без дазволу ад Гаюна, лясны дух пасылаў у новую хату зайца (у народнай сімволіцы — сімвал няшчасця) як знак, што жытло не прастаіць доўга.

У гаёвага дзеда ёсць унучкі — гаёўкі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Беларуская міфалогія
Катэгорыя·Беларуская народная дэманалогія