wd wp Пошук:

Гаёўкі

Гаёвы дзед і Гаёўкі (Ілюстратар Валерый Славук).

Гаёўкі — у беларускай міфалогіі міфічныя насельніцы лясоў і гаёў, унучкі Гаёвага дзеда.

Апісанне

Сяляне апісвалі іх як маладых гарэзлівых дзяўчат, толькі прыгажэйшых за смяротных. Але на зіму гаёўкі зарасталі снежна-белай поўсцю, чыстым заставаўся толькі твар, вясною поўсць спадала. Мелі русыя косы. Іх любіць усё жывое, па дапамогу звяртаюцца ўсе лясныя жывёлы — і паранены лось, і нямоглая птушка, і гаёўкі залечваюць ім раны. Чалавек не можа злавіць і прыручыць гаёўку. Калі гаёўкам нешта пагражае, яны могуць рабіцца нябачнымі. Гаёвы дзед не дазваляе ім пакідаць лес. Але, калі ў вёсцы адбываецца вялікае гулянне, яны бягуць туды і, схаваўшыся, назіраюць, як забаўляецца моладзь, у якіх прыгожых строях танчаць вясковыя дзяўчаты (гл. вілейскі строй). Калі нейкая дзяўчына адасобіцца, дзікія гаёўкі могуць зняць з яе сукенку, пусціць як у споднім ці зусім голую. А на Купалле гаёўкі часта выходзяць да святочнага вогнішча, забаўляюцца ў росным жыце, шукаюць зёлкі, а апоўначы вяртаюцца ў лес, каб паглядзець на папараць-кветку. Чалавек, якому такім часам трапяцца гаёўкі, можа непрыкметна пайсці за імі, і тыя прывядуць яго да чароўнай кветкі. Гаёўкі часткова маюць рысы русалак.

Гаёўкі, як і Гаёвы дзед, згадваюцца на Вілейшчыне.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Беларуская народная дэманалогія
Катэгорыя·Беларуская міфалогія