wd wp Пошук:

Гастраэнтэрыт

Гастраэнтэрыт (ад стар.-грэч.: γαστήρ, родны склон γαστρός — «страўнік» і ἔντερον — «кішка») — запаленчае захворванне страўніка і тонкага кішачніка. У чалавека гастраэнтэрыт развіваецца з прычыны харчовых токсікаінфекцый, заражэння бактэрыямі, піцця недабраякаснай вады, захворванняў (грып, пнеўманія, адзёр, сепсіс і інш), атручвання цяжкімі металамі, кіслотамі, шчолачамі, ртутнымі прэпаратамі і інш. Працякае ў вострай і хранічнай форме. Часта суправаджаецца пашкоджаннем і тоўстага кішачнікагастраэнтэракаліт.

Лячэнне і прафілактыка

Пры вострым гастраэнтэрыце — прамыванне страўніка праз зонд, якое можна замяніць звычайным пітвом з наступным выклікання ваніт; грэлкі да ног, медыкаментозная тэрапія, накіраваная на ўрэгуляванне сакраторнай функцыі страўніка і кішачніка; пры хранічным гастраэнтэрыце — працяглая дыетатэрапія, строгае выкананне рэжыму харчавання, медыкаментозная тэрапія.

  1. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні страўніка
Катэгорыя·Захворванні жывёл
Катэгорыя·Захворванні тонкай кішкі
Катэгорыя·Інфекцыйныя захворванні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта