wd wp Пошук:

Гасдрубал I

Гасдрубал — карфагенскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч VI ст. да н.э., старэйшы сын Магона Вялікага.

Біяграфія

Быў прызначаны галоўнакамандуючым («рабімаханатам», фінік. ) пасля смерці бацькі, і штогод перапрызначаўся на гэтую пасаду 11 гадоў запар [1].

Вёў цяжкія войны ў Сардзініі, дзе карфагенянамі аказвалі супраціўленне як мясцовыя абарыгены, так і фінікійцы з Норы і Сульха. Атрымаў перамогу над Тартэсам і ўсталяваў кантроль над Кальпэ. Спрабаваў зацвердзіць карфагенскую манаполію праз Гібралтарскі праліў, але без асаблівага поспеху.

У 515 г. да н.э. вымушаны быў пераправіцца ў Сіртыку, дзе спартанскі царэвіч Дарыей пры падтрымцы кірэнцаў спрабаваў заснаваць уласную калонію. Заключыў саюз з максіямі і лівійцамі, з дапамогай якіх выцесніў грэкаў і аднавіў кантроль над усім узбярэжжам на захад ад Філенавых алтароў.

Вярнуўся ў Сардзінію, дзе ў 510 г. да н. э. загінуў, атрымаўшы раненні ў адной з сутычак [2].

Пакінуў трох сыноў — Ганібала, Гасдрубала і Сафона [3].

Зноскі

  1. Юстын, XIX, 1, 2-7
  2. Юстын, XIX, 1, 6
  3. Юстын, XIX, 2, 2
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Постаці Карфагена
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дынастыя Маганідаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў VI стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Асобы