wd wp Пошук:

Гары Хілман

Гары Лівінгстан Хілман (англ.: Harry Livingston Hillman; 8 верасня 1881, Нью-Ёрк — 9 жніўня 1945, Хановер, Нью-Гэмпшыр) — амерыканскі лёгкаатлет, трохразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1904.

На Гульнях 1904 у Сент-Луісе Хілман удзельнічаў у трох забегах, 400 м, 200 і 400 м з бар’ерамі, выйграўшы кожны з іх і усталяваўшы алімпійскія рэкорды ў першых двух гонках.

Таксама Хілман удзельнічаў у неафіцыйных Алімпійскіх гульнях 1906 у Афінах, на якіх заняў толькі пятае месца ў бегу на 400 м, бо быў траўмаваны падчас паездкі. На наступных сваіх Гульнях 1908 у Лондане Хілман удзельнічаў толькі ў гонцы на 400 м з бар’ерамі. Усталяваўшы новы алімпійскі рэкорд у паўфінале, ён заняў другое месца ў заключным раундзе і выйграў сярэбраны медаль.

Акрамя сваіх дасягненняў на Гульнях, Хілман чатыры разы выйграваў чэмпіянат ЗША па лёгкай атлетыцы — па два разы на забегах на 200 і 400 м з бар’ерамі. Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры ён стаў трэнерам і працаваў з каманднай Дартсуцкага каледжа і нацыянальнай зборнай, суправаджаючы яе на летніх Алімпійскіх гульнях 1924, 1928 і 1932.

Гары Хілман быў уключаны ў Амерыканскую лёгкаатлетычную залу славы ў 1976 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Harry Hillman // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Трэнеры ЗША
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Бегуны з бар’ерамі ЗША
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1904 года
Катэгорыя·Бегуны на кароткія дыстанцыі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1908 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1904 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1908 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брукліне
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Гэмпшыры
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 9 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0