wd wp Пошук:

Гарнасвечча

Гарнасвечча, Дыбалёўскаевозера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці, за 17 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, каля вёскі Дыбалі, у басейне ракі Ула.

Плошча паверхні 0,63 км². Даўжыня 2,29 км, найбольшая шырыня 0,52 км. Найбольшая глыбіня 8,0 м, сярэдняя — 4,93 м. Даўжыня берагавой лініі 5,43 км. Аб’ём вады ў возеры 3,11 млн м³. Плошча вадазбору 13,7 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, пераважна стромкія, пад лесам, на паўднёвым усходзе разараныя. Берагі супадаюць са схіламі. Злучана ручаём з возерам Плацішна, упадае Бортніцкі канал, выцякае ручай у раку Ула.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г. Архівавана 1 мая 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры Бешанковіцкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці