Гарганцюа і Пантагруэль (фр.: La vie très horrifique du grand Gargantua, père de Pantagruel) — сатырычны раман французскага пісьменніка Франсуа Рабле ў пяці кнігах пра двух добрых веліканаў-абжор, бацьку і сына. Раман высмейвае мноства чалавечых заганаў (у тым ліку заганы феадальнага грамадства, цемрашальства і дэспатызм), сучасную Рабле дзяржаву і царкву.