wd wp Пошук:

Гаральд Холт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Холт. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Гаральд Эдвард Холт (5 жніўня 1908 — 17 снежня 1967) — аўстралійскі палітык, сямнаццаты прэм’ер-міністр Аўстраліі.

Біяграфія

Гаральд Холт нарадзіўся ў сям’і школьных настаўнікаў. Бацькі развяліся, калі яму было 10 гадоў. Ён наведваў каледж Уэслі ў Мельбурне, а затым паступіў ва ўніверсітэт Мельбурна. Ва ўніверсітэце вывучаў законы, акрамя таго гуляў у футбол, крыкет і тэніс за каманду каледжа. У 1930 годзе ён скончыў навучанне, а ў 1931 — стаў членам гільдыі. Быў сакратаром кінематаграфічнай асацыяцыі.

У 1940-м годзе, ужо пасля пачатку палітычнай кар’еры, Холт запісаўся ў аўстралійскую армію (ішла Другая сусветная вайна), але пасля пяці месяцаў службы вярнуўся да парламенцкай дзейнасці.

Холт займаў пасады міністра працы і нацыянальных паслуг, а таксама міністра па навуковых і індустрыяльных даследаваннях ва ўрадах Роберта Мензіса і Артура Фадэна. Пазней ён зноў займаў пасаду міністра працы і нацыянальных паслуг, увёўшы воінскі абавязак для ўсіх мужчын, старэйшых за 18 гадоў. У 1949—1956 годзе Холт быў міністрам іміграцыі. Дзякуючы яму была адменена схема «белай» іміграцыі ў Аўстралію, якая практыкавалася з 1901 года.

У 1956 Холт стаў другім чалавекам і ў ліберальнай партыі, і ў палаце прадстаўнікоў, а ў 1958 — скарбнікам Аўстраліі. Пасля сыходу Роберта Мензіса ў 1966 годзе, Холт стаў лідарам партыі і прэм’ер-міністрам краіны. У чэрвені 1966 ён наведаў з візітам ЗША, дзе абмяркоўваў пытанні в’етнамскай вайны з прэзідэнтам Джонсанам. Холт падтрымаў палітыку амерыканцаў і да канца 1966 6000 салдат былі адпраўлены ў В’етнам. Разам з тым, расла незадаволенасць гэтай пазіцыяй, і калі ў 1966 годзе Холт выйграў выбары, то ў 1967 годзе ён стаў падвяргацца шматлікім нападкам.

17 снежня 1967 г. Холт знік без звестак у час купання каля Портсі, штат Вікторыя. Яго цела не было знойдзена. 19 снежня ён быў прызнаны памерлым, а пост прэм’ер-міністра заняў Джон Мак-Івен.

Зноскі

  1. 1 2 Harold Holt // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Harold Holt // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Зніклі без весткі
Катэгорыя·Памерлі ў штаце Вікторыя
Катэгорыя·Міністры фінансаў Аўстраліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры Пашаны
Катэгорыя·Міністры працы Аўстраліі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Аўстраліі
Катэгорыя·Члены Ліберальнай партыі Аўстраліі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Памерлі 17 снежня