wd wp Пошук:

Джон Мак-Івен

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Джон Мак-Івен (29 сакавіка 1900 — 20 лістапада 1980) — аўстралійскі палітык, васямнаццаты прэм’ер-міністр Аўстраліі.

Біяграфія

Першая спроба пачаць палітычную кар’еру была ў 1932 годзе, калі Мак-Івен прымаў удзел у выбарах у парламент штата Вікторыя ад аграрнай партыі.

У 1934 годзе Джон Мак-Івен стаў членам федэральнага парламента ад той жа аграрнай партыі. Ён заставаўся ў парламенце да 1970 года, прадстаўляючы паслядоўна акругі Эчука (1934—1937 гады), Інды (1937—1949 гады), Марэй (1949—1970 гады). За гэты час Мак-Івен займаў шэраг міністэрскіх пастоў. Ён быў міністрам унутраных спраў ва ўрадзе Джозефа Лаянса (1937—1939 гады), міністрам замежных спраў, а затым міністрам грамадзянскай авіяцыі ва ўрадзе Артура Фадэна (1940—1941 гады), міністрам камерцыі і сельскай гаспадаркі ва ўрадзе Роберта Мензіса (1949—1956 гады). У 1950-х гадах Мак-Івен прымаў актыўны ўдзел у заключэнні Аўстраліяй міжнародных гандлёвых пагадненняў, у выніку якіх Вялікабрытанія перастала быць дамінуючай фігурай у знешнегандлёвых адносінах краіны. Падчас Другой сусветнай вайны, з 1940 па 1945 гады Джон Мак-Івен быў ваенным саветнікам.

Ён неаднаразова спрабаваў стаць лідарам аграрнай партыі, але яго спынялі Эрл Пэйдж, Кэмеран, Фадэн. Аднак змог заняць гэту пасаду толькі 26 сакавіка 1958 года. Разам з гэтым ён стаў намеснікам прэм’ер-міністра і выконваў гэтыя абавязкі падчас ад’ездаў як Роберта Мензіса, так і Гаральда Холта. Пасля таго, як Холт прапаў без вестак у снежні 1967 года, Мак-Івен на працягу трох тыдняў займаў пасаду прэм’ер-міністра. 10 студзеня 1968 года яго змяніў новы лідар лібералаў — Джон Гортан.

Зноскі

  1. Sir John McEwen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 John McEwen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. John McEwen // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Кавалеры вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Вікторыя
Катэгорыя·Кавалеры Пашаны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Аўстраліі
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
Катэгорыя·Памерлі 20 лістапада