wd wp Пошук:

Гарадзянец

Гарадзяне́цвозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 17 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Івахнава, у басейне ракі Выдрыца.

Плошча паверхні 0,25 км². Даўжыня 0,67 км, найбольшая шырыня 0,46 км. Найбольшая глыбіня 14,1 м, сярэдняя — 5,6 м. Даўжыня берагавой лініі 1,88 км. Аб’ём вады ў возеры 1,40 млн м³.

Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, разараныя, на поўдні і ўсходзе вышынёй да 15 м, пад лесам. Берагі высокія, на поўдні і ўсходзе зліваюцца са схіламі. Злучана ручаём з возерам Вербна. У паўночнай частцы возера маецца невялікі востраў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96