wd wp Пошук:

Гарадзецкі музей мастацтва і этнаграфіі

Гарадзецкі музей мастацтва і этнаграфіі (да 1994 года Дзіўнаўскі музей мастацтва і этнаграфіі) — колішні музей у в. Гарадзец Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Адкрыты 21 лістапада 1982[1] года ў будынку былога лютэранскага храма XIX ст. Працаваў на грамадскіх пачатках[2][1], філіял Германавіцкага музея культуры і побыту[3].

Экспазіцыя

Мае 2 залы (плошча экспазіцыі 150 кв. м), больш 1 тыс. экспанатаў (1988)[1].

Экспазіцыя складалася з 2 аддзелаў: этнаграфічнага, у якім экспанаваліся прадметы старажытнай матэрыяльнай культуры беларусаў, матэрыялы археалагічных раскопак на тэрыторыі раёна (крамянёвыя нажы, старажытная зброя, жаночыя ўпрыгожанні, калекцыя манет)[1], у т.л. гарадзішча полацкіх крывічаў VIII — першай паловы XI ст., якое знаходзіцца на мысе правага берага Мнюты (плошча 1 га)[3], вырабы народнага ганчарства, кавальства, пляцення з лазы і саломкі, ткацтва[2], фрагменты тканін са слуцкіх мануфактур (18 ст.), музычныя інструменты, рыбалоўныя прылады і інш.[1], і мастацкага, дзе прадстаўлены жывапісныя і графічныя творы беларускіх мастакоў Я. Драздовіча, П. Сергіевіча, В. Цвіркі, Л. Шчамялёва, У. і М. Басалыгаў, П. Драчова, Я. Куліка, А. Марачкіна, В. Маркаўца, А. Кашкурэвіча, А. Паслядовіч, У. Тоўсціка, М. Купавы, У. Сулкоўскага, У. Савіча і інш[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Дзіўнаўскі музей мастацтва і этнаграфіі // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя; Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. — ISBN 5-85700-014-9.
  2. 1 2 3 М. М. Купава. Дзіўнаўскі музей мастацтва і этнаграфіі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
  3. 1 2 Шаблон:Крыніцы/Турыстычная мазаіка Беларусі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·1982 год у Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мастацкія музеі Беларусі
Катэгорыя·Культура Шаркаўшчынскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарадзец (Шаркаўшчынскі раён)
Катэгорыя·Этнаграфічныя музеі
Катэгорыя·Колішнія музеі Беларусі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта