У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гродзенскі павет.
Гарадзе́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, а з 1793 года ў складзе Гарадзенскага ваяводства. Сталіца — Горадня.
У Гарадзенскі павет уваходзілі землі старостваў:
Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету моцнае спусташэнне. Сойм 1661 г. характарызаваў стан павета як «ператвораны ў руіны і пераважная частка яго спалена»[2]. Колькасць дымаў скарацілася на 29 %[3].
7 двароў і 25 вёсак Гродзенскага павета належала ў 1773 г. Гродзенскаму езуіцкаму калегіуму.