wd wp Пошук:

Ганс Мульчэр

Ганс (Ханс) Мульчэр (ням.: Hans Multscher; пам. каля 1467) — нямецкі скульптар і жывапісец, прадстаўнік ульмскай школы ў мастацтве готыкі, папярэднік Паўночнага Адраджэння.

Жыццё і творчасць

Дакладная дата нараджэння невядомая. Пачатковую адукацыю як мастак і скульптар атрымаў у роднай яму вобласці Альгай, на поўдні сучаснай Баварыі. Затым падвышаў сваё майстэрства, вандруючы па Германіі і Еўропе навучаючыся ў розных майстроў, у тым ліку ў Клауса Слютэра, знаёмячыся з новымі плынямі ў мастацтве, у першую чаргу ў паўночнай Францыі і Нідэрландах. У 1427 годзе становіцца грамадзянінам горада Ульм. У тым жа годзе бярэ шлюб з Адэльгейд Кіцын. Ва Ульме стаў вядомым майстрам скульптуры і жывапісу, мастацкае атэлье Мульчэра было ў ліку найбуйнейшых у горадзе. У гэтай майстэрні таксама працаваў брат Ганса, скульптар Генрых Мульчэр.

У 1429 годзе Г. Мульчэр заканчвае свайго «Вялікапакутніка» на заходнім партале Ульмскага сабора.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118735195 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Скульптары готыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Скульптары Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бадэн-Вюртэмбергу
Катэгорыя·Мастакі готыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ва Ульме
Катэгорыя·Мастакі Германіі XV стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1400 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў 1467 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі