wd wp Пошук:

Ганна Уладзіміраўна Крофта

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аўчыннікава. Га́нна Уладзіміраўна Крофта (у дзявоцтве Аўчы́ннікава; нар. 20 кастрычніка 1986, Гродна) — беларуская паэтка і перакладчыца. Кандыдат філалагічных навук.

Біяграфія

Нарадзілася 20 кастрычніка 1986 года ў Гродне. Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, вучылася ў аспірантуры гэтага ж універсітэта. У 2014 годзе абараніла дысертацыю на тэму «Словаўтваральная семантыка і структура агентываў ва ўсходнеславянскіх і польскай мовах». Працуе дацэнтам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы[1].

Творчасць

Аўтар публікацый у часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», газеце «Наша Ніва», калектыўных зборніках.

У 2014 годзе пераклала на беларускую мову для Gods Tower песню Лэслі Найфа «Людзі на балоце».

Бібліяграфія

Узнагароды

У 2005 годзе стала лаўрэаткай літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «дэбют»[2]

Зноскі

  1. Крофта Ганна Уладзіміраўна Архівавана 12 красавіка 2021.
  2. Літаратурная прэмія «Залаты апостраф»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Паэтэсы Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы