У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хітрык. Ганна Сяргееўна Хітрык (нар. 25 чэрвеня 1980) — актрыса
мінскага Купалаўскага тэатра, вакалістка гурта «Дзецідзяцей».
Ганна нарадзілася 25 чэрвеня 1980 года. У 1998—2001 гадах вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «акцёрскае мастацтва тэатру лялек». На 3-м курсе рэжысёр Аляксандр Гарцуеў запрасіў дзяўчыну ў спектакль «Брат мой, Сіман…», пастаўлены на сцэне Купалаўскага тэатра. Так пачалася праца Ганны ў якасці драматычнай актрысы. Цяпер яна адна з самых запатрабаваных мінскіх актрыс, прымае актыўны ўдзел у жыцці тэатра і культурных падзеях горада.
З 2001 года іграе ў Сучасным мастацкім тэатры, з 2007 года ў Тэатры юнага гледача.
У 2005 годзе Ганна і іншыя акцёры мінскіх тэатраў утварылі музычны гурт «Дзецідзяцей», дзе яна з’яўляецца вакалісткай[1]. Гурт праіснаваў 5 гадоў і ў чэрвені 2010 года спыніў дзейнасць маючы тры паўнаватых альбомы на сваім рахунку. 2 кастрычніка ў Палацы культуры ветэранаў адбылася прэзентацыя новага праекту Ганны Хітрык — S*unduk. Гэта быў першы Ганнін выхад на музычную сцэну пасля прыпынення дзейнасці гурту «Дзецідзяцей».
У 2017 годзе з сям’ёй пераехала ў Ізраіль.
Ганна Сяргееўна Хітрык на Вікісховішчы |