wd wp Пошук:

Ганна Міхайлаўна Мезенка

Ганна Міхайлаўна Мезенка (нар. 6 сакавіка 1948, в. Альбянка, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1991), прафесар (1993). Дэлегат I З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь (2007).

Біяграфія

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1971; аспірантура, спецыяльнасць «Руская мова», 1974), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (дактарантура, спецыяльнасць «Руская мова», 1991).

Працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 1974, філалагічны факультэт, кафедра агульнага і рускага мовазнаўства, з 1991 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: русістыка; беларусістыка; анамастыка; лексікалогія; словаўтварэнне.

Узнагароды

Званне «Выдатнік адукацыі Беларускай ССР» (1983), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам (1986), прэмія НАН Беларусі (1999), Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003), медаль Францыска Скарыны (2010).

Бібліяграфія

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Мовазнаўцы СССР
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы