У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арлоўская. Ганна Лявонаўна Арлоўская (нар. 6 жніўня 1923, в. Балітчыхіна Віцебскага раёна — 2010) — беларускі педагог. Заслужаны настаўнік Беларусі.
Скончыла 52-ю чыгуначную школу г. Віцебска (1938), Віцебскае беларускае педагагічнае вучылішча (1941). У 1944—1947 гадах працавала загадчыцай Іванаўскай пачатковай школы Віцебскага раёна. З 1947 года у Ашмянскім раёне: настаўніца Янканцаўскай і загадчыца Гедэйскай пачатковых школ (да 1951), настаўніца СШ № 1 г. Ашмяны (1951—1958), загадчыца Бянянскай пачатковай школы.
Ганаровае званне «Заслужаны настаўнік БССР» прысвоена ў 1957 годзе. Узнагароджана медалямі[1].