wd wp Пошук:

Ганна Леанідаўна Харашкевіч

Ганна Леанідаўна Харашкевіч (руск.: Анна Леонидовна Хорошкевич; 28 сакавіка 1931 — 1 мая 2017) — расійскі гісторык, доктар гістарычных навук.

Навуковая дзейнасць

Працавала ў Інстытуце славяназнаўства РАН. Асноўныя сферы навуковых інтарэсаў — гісторыя міжнародных адносінаў у рэгіёне Усходняй Еўропы 14—17 ст., крыніцазнаўства і археаграфія, Метрыка ВКЛ. Разам з С. Каштанавым падрыхтавала «Методические рекомендации по изданию и описанию Литовской Метрики» (Вільнюс, 1985). Апублікавала «Полоцкие грамоты XIII — начала XVI вв.» (Вып. I—VІ. Масква, 1977—1989). Сярод найважнейшых публікацый кнігі: «Русское государство в системе международных отношений конца XV — начала XVI в.», «Русское государство в системе международных отношений середины XVI в.» (Масква, 1980, 2003), «Русь и Крым: От союза к противостоянию. Конец XV — начало XVI вв.» (Масква, 2001). Удзельнічала ў падрыхтоўцы да выдання твораў Сігізмунда Герберштэйна (Масква, 1988) і Міхалона Літвіна (Масква, 1994).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Памерлі 1 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Гісторыкі Расіі
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута славяназнаўства РАН