wd wp Пошук:

Ганна Васільеўна Мазала

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мазала. Ганна Васільеўна Мазала (нар. 22 снежня 1925, в. Закаліўе, Лепельскі раён, Віцебская вобласць — 11 жніўня 2013) — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія

Мазала Ганна Васільеўна нарадзілася 22 снежня 1925 года ў вёсцы Закаліўе Лепельскага раёна ў шматдзетнай сялянскай сям’і.

З 1944 года — працавала ў калгасе «Чырвоны прамень».

З 1947 года — брыгадзір паляводчай брыгады, загадчыца фермы буйной рагатай жывёлы.

З 1959 года — загадчыца свінафермы ў калгасе імя Жданава.

За дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, за павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак мяса Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

У 1980 годзе па стане здароў’я перайшла з фермы на іншую працу.

У 1967—1971 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання.

Жыла ў вёсцы Паплаўкі. Памерла 11 жніўня 2013 года[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. Мазала Ганна Васільеўна

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 11 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лепельскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна