wd wp Пошук:

Ганна Боберг

Ганна Катарына Боберг (шведск.: Anna Boberg; 3 снежня 1864 — 27 студзеня 1935) — шведская мастачка. Была замужам за вядомым шведскім архітэктарам Фердынандам Бобергам.

Біяграфія

Вазы «Паўлін».
Ганна нарадзілася [3 снежня](/3_снежня "3 снежня") [1864](/1864 "1864") года, была шостым дзіцем з сямі ў сваёй сям’і. У дзяцінстве яна вывучала [французскую мову](/Французская_мова "Французская мова"), што спатрэбілася ёй, калі яна атрымлівала адукацыю ў [Акадэміі Жуліяна](/Акадэмія_Жуліяна "Акадэмія Жуліяна") ў [Парыжы](/Парыж "Парыж"), дзе вывучала жывапіс. Акрамя таго, у Парыжы яна сустрэла будучага архітэктара Фердынанда Боберга, які ў гэты ж час падарожнічаў па [Францыі](/Францыя "Францыя"). У 1888 годзе, нягледзячы на цяжкасці з фінансамі, маладыя людзі пажаніліся. Да гэтага часу Ганна падзарабляла, малюючы па заказах карціны і малюнкі.

У 1887 годзе Ганна Боберг сур’ёзна занялася творчасцю, карціны пісала акварэллю і алеем. У 1888 годзе адбылася яе першая выстава. У 1890-х гадах яна пісала карціны алеем на грубым палатне, гэтыя яе працы нагадвалі размаляваныя габелены і былі набытыя для ўпрыгожвання сцен у гатэлі Рыдберга.

Ганна і Фердынанд Боберг падарожнічаюць па Швецыі, 1915.
На мяжы XIX і ХХ стагоддзяў Ганна шмат працавала ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яе вядомыя вазы «Паўлін», (*Påfågelvasen*), якія былі створаны ў [1897](/1897 "1897") годзе, зрабілі сенсацыю.

У 1900 годзе на Сусветнай выставе ў Парыжы яе муж Фердынанд быў аўтарам шведскага павільёна, а Ганна стварыла для гэтага павільёна шматлікія працы з тэкстылю, якія былі вытканыя на фабрыцы Handarbetets vänner і К.

У 1901 годзе, падчас падарожжаў па паўночнай Швецыі і Нарвегіі з мужам, Ганна была зачараваная краявідамі і прыродай гэтых краін. У наступныя 33 гады яна малявала па сваіх ўспамінах зімовыя пейзажы гэтых паўночных мясцін.

У 1903 годзе карціны Ганны выстаўляліся ў Стакгольме, а ў 1905 годзе — у Парыжы. Апошняя яе выстава адбылася ў 1927 годзе.

Пасля 1915 года яе муж пакінуў кар’еру архітэктара і з Ганнай падарожнічаў па Швецыі. Падчас паездак Боберг рабіла шляхавыя нататкі, якія пасля выдала асобнай кнігай. У 1925 годзе сям’я пераехала са Швецыі ў Парыж, але ў сакавіку 1929 года муж і жонка вярнуліся ў Стакгольм, дзе пражывалі на віле Blecktornet.

У 1935 годзе Ганна Боберг памерла пасля аперацыі. На яе пахаванні прысутнічалі члены Шведскай каралеўскай сям’і: наследны прынц Густаў Адольф, прынцэса Інгрыд і прынц Бертыль.

Галерэя

Літаратура

ISBN191-540-5573-3

ISBN191-7798-564-8 Зноскі

  1. http://www2.ub.gu.se/kvinndata/portaler/rostratt/pdf/rostrattsfragan.pdf
  2. 1 2 3 4 5 Gr. Thomieus Anna K Boberg (f. Scholander) — С. 104. Праверана 18 сакавіка 2017.
  3. 1 2 Anna Boberg // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Boberg, ANNA KATARINASvenska gravar. Праверана 18 сакавіка 2017.
  5. Anna Katarina, f. 1864 i Östra Vingåker Södermanlands län // Swedish Census 1880 — Riksarkivet. Праверана 14 красавіка 2019.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1935 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1864 годзе
Катэгорыя·Мастакі Швецыі
Катэгорыя·Памерлі 27 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках Стакгольма
Катэгорыя·Жанчыны Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных