wd wp Пошук:

Ганна Аўстрыйская

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ганна Аўстрыйская (значэнні).

Ганна Аўстрыйская (фр.: Anne d’Autriche, ісп.: Ana de Austria (de Habsburgo); 22 верасня 1601 — 20 студзеня 1666) — каралева Францыі, жонка (з 18 кастрычніка 1615) караля Францыі Людовіка XIII. Эпітэт «Аўстрыйская» азначае толькі прыналежнасць да дынастыі Габсбургаў, аўстрыйскай па паходжанні.

Біяграфія

Дачка іспанскага караля Філіпа III, спрабавала праводзіць праіспанскую палітыку. Падтрымлівала змовы супраць Рышэльё. Шлюб Людовіка і Ганны 23 года быў бяздзетным, і толькі ў 1638 і 1640 гадах, пасля некалькіх няўдалых цяжарнасцей у Ганны, нарадзіліся іх два сына, будучыя Людовік XIV і Філіп I Арлеанскі.

У 16431651 была рэгентам пры малалетнім Людовіку XIV, фактычна ж дзяржавай кіраваў Дж. Мазарыні, прызначаны ёю першым міністрам. У 1661 годзе, пасля смерці Мазарыні, калі Людовік XIV стаў кіраваць самастойна, Ганна сышла ў кляштар Валь-дэ-Грас.

Сканала 20 студзеня 1666 года ад рака грудзей.

Ганна Аўстрыйская ў літаратуры

Адносіны Ганны Аўстрыйскай і Людовіка XIII сталі адной з сюжэтных ліній знакамітага рамана Аляксандра Дзюма-бацькі «Тры мушкецёра». У яго працягах «Дваццаць гадоў пасля» і «Віконт дэ Бражэлон, або Дзесяць гадоў пасля» Ганна Аўстрыйская таксама адна з дзеючых асоб. У апавяданні англійскай пісьменніцы Эвелін Энтані «Каханне кардынала» таксама згадваецца Ганна Аўстрыйская. Пра Ганну таксама ідзе гаворка ў гістарычных раманах Георга Борна «Ганна Аўстрыйская, або Тры мушкецёра каралевы», Шарля Даляра «Першае каханне Ганны Аўстрыйскай» і Жульеты Бенцоні «Спальня Каралевы» з серыі «Дзяржаўныя таямніцы».

Зноскі

  1. 1 2 3 Анна Австрийская // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 802.
  2. 1 2 Anne of Austria // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 5 Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў абацтве Сен-Дэні
Катэгорыя·Род Габсбургаў
Катэгорыя·Каралевы і імператрыцы Францыі
Катэгорыя·Эрцгерцагіні Аўстрыйскія
Катэгорыя·Габсбургі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 верасня
Катэгорыя·Прынцэсы Іспаніі
Катэгорыя·Рэгенты Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1601 годзе
Катэгорыя·Памерлі 20 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1666 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Інфанты Партугаліі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вальядалідзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ад раку малочнай залозы