wd wp Пошук:

Валь-дэ-Грас

Шпіталь Валь-дэ-Грас (фр.: Hôpital d’instruction des armées du Val-de-Grâce, HIA Val-de-Grâce) — французскі ваенны шпіталь, размешчаны ў 5-й акрузе Парыжа. Архітэктурны ансамбль складаецца з памяшканняў былога манастыра, барочнай царквы Валь-дэ-Грас і сучасных карпусоў.

Царква Валь-дэ-Грас
Сучасны корпус
Манастырскія памяшканні

Гісторыя

Манастыр быў заснаваны ў 1621 годзе французскай каралевай Ганнай Аўстрыйскай. У 1645 годзе Ганна Аўстрыйская даручыла Франсуа Мансару дапоўніць ансамбль царквой, будаўніцтва якой завяршылася ў 1647 годзе. У 1646 годзе Ганна Аўстрыйская памерла ў апартаментах гэтага манастыра.

Падчас Французскай рэвалюцыі манастыр Валь-дэ-Грас быў пераўтвораны ў шпіталь. На тэрыторыі шпіталя было арганізавана ваенна-медыцынскае вучылішча, якое цяпер завецца фр.: École d’application du Service de santé des armées. Гэта першая медыцынская ўстанова ўзроўня ўніверсітэцкай клінікі. Сёння тут, у прыватнасці, аказваюць медыцынскую дапамогу першым асобам дзяржавы.

Зноскі

  1. 1 2 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·V акруга Парыжа
Катэгорыя·Бальніцы
Катэгорыя·Храмы Парыжа
Катэгорыя·Барока