wd wp Пошук:

Ганна Іванаўна Кароткіна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кароткіна. Ганна Іванаўна Кароткіна (21 верасня 1961, Віцебск — 30 ліпеня 2019) — беларуская кампазітар , аўтар твораў духавой і арганнай музыкі.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1961 годзе ў Віцебску. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (эстрадна-сімфанічнае дырыжыраванне) і Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі[3].

З 1996 года Кароткіна з’яўляецца членам Беларускага саюза кампазітараў, а з 1998 года — Асацыяцыі сучаснай музыкі. Сярод яе вучняў — лаўрэаты міжнародных конкурсаў. Творы арганнай музыкі яе аўтарства выконваліся ў многіх краінах свету[3].

Кампазітар таксама арганізавала конкурс «Новыя гукі свету» — у 2019 годзе ён прайшоў восьмы раз[3].

Г. Кароткіна шмат зрабіла для папулярызацыі беларускай музыкі, інтэграцыі яе ў сусветную культурную прастору[3].

Узнагароды

За заслугі перад беларускім мастацтвам Кароткіна была ўзнагароджана прэміяй Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, а таксама прэміяй і грантам Мінгарвыканкама[3].

Дыскаграфія

Зноскі

  1. 1 2 https://bel.sputnik.by/incidents/20190731/1042242576/Pamerla-belarusk-kampaztar-Ganna-Karotkna---y-bylo-57-gado.html
  2. http://www.fembio.org/biographie.php/frau/frauendatenbank?fem_id=30424
  3. 1 2 3 4 5 Памерла беларускі кампазітар Ганна Кароткіна — ёй было 57 гадоў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Кампазітары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 30 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Кампазітары СССР
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта