wd wp Пошук:

Галіна Паўлаўна Тварановіч

Галіна Паўлаўна Тварановіч (17 лютага 1955, Дараганава, Магілёўская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, паэтэса.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў сям’і служачых. Вучылася ў мясцовай сярэдняй школе.

Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1977). Кіраўніком у аспірантуры быў Алесь Адамовіч. У 1985 годзе Тварановіч абараніла кандыдацкую дысертацыю, а ў 1999 — доктарскую. З 1983 года працавала навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1999 года выкладае ва Універсітэце ў Беластоку (Польшча). З 2001 г. — галоўны рэдактар часопіса «Studia wschodniosłowiańskie» («Усходнеславянскія даследаванні»). Выйшла некалькі паэтычных зборнікаў.

Творчасць, даследчыцкая дзейнасць

Друкуецца з 1967, як літаратуразнаўца — з 1982. Аўтар даследаванняў па ўзаемасувязях сучаснай беларускай прозы і прозы былой Югаславіі, па кампаратывістыцы, гісторыі беларускай літаратуры, сучасным літаратурным працэсе: «Маральны свет героя: Беларуская і югаслаўская ваенная проза 60–70-х г.» (1986), «Пакутаю здабыты мір: Тыпалогія характару ў беларускай і славенскай прозе» (1991) і інш. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры ХХ ст.» (Т. 1–4, 1999–2002).

Яе паэтычныя зборнікі «Ускраек тысячагоддзя» (1996), «Верасы Дараганава» (2000), «Чацвёртая стража» (2004) прасякнуты роздумам над праблемамі жыцця, лёсам чалавека ў Вечнасці, любоўю да роднай зямлі, хрысціянскімі матывамі. Перакладае з сербскай і польскай моў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дараганаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Беластоцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Старадарожскім раёне
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ