У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Волчак.
Галіна Барысаўна Волчак (19 снежня 1933, Масква — 26 снежня 2019, Масква) — расійская актрыса, рэжысёр. Народная артыстка СССР (1989).
Нарадзілася ў сям’і савецкага рэжысёра Барыса Волчака. Скончыла Школу-студыю імя У. І. Неміровіча-Данчанкі пры МХАТ (1955). З 1956 года ў Маскоўскім тэатры «Сучаснік» (з 1972 года галоўны рэжысёр).
Сярод тэатральных рэжысёрскіх работ спектаклі: «Двое на арэлях» У. Гібсана (1962), «Звычайная гісторыя» Розава па І. А. Ганчарову (1966, Дзяржаўная прэмія СССР), «На дне» М. Горкага (1968), «Вішнёвы сад» і «Тры сястры» А. П. Чэхава (1976), «Круты маршрут» па Е. С. Гінзбург (1989), «Пігмаліён» Б. Шоу (1995), «Тры таварыша» па Э. Рэмарк (1999).
Памерла 26 снежня 2019 года ў Маскве[5].