wd wp Пошук:

Галіна Аляксандраўна Бяганская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бяганская. Галіна Аляксандраўна Бяганская (10 мая 1934, Мінск) — беларускі савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1976).

Біяграфія

Скончыла БПІ ў 1958 годзе. З 1958 года — архітэктар, з 1970 года — кіраўнік майстэрні тыпавога і эксперыментальнага праектавання БелНДІдзіпрасельбуда[1][2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Член КПСС з 1974 года. Пражывае ў г. Мінску[3].

Працы

Асноўныя работы: праект планіроўкі і забудовы цэнтра (19671973, у сааўтарстве А. П. Калніньшам[3]; залаты медаль ВДНГ СССР), Дом культуры з сельсаветам і поштай (1967), гасцініца з камбінатам бытавога абслугоўвання (1970, з П. Р. Бяляевай), жылыя дамы (1973), педвучылішча (1980) у в. Леніна (Горацкі раён); эксперыментальныя дзіцячыя яслі-сад на 50—140 месцаў (1970, у сааўтарстве) у пасёлку Малеч (Бярозаўскі раён) і Замасточча (Мінскі раён); гандлёвыя цэнтры ў вёсках Расна (Камянецкі раён, 1971) і Верцялішкі (Гродзенскі раён, 19691971), клуб у в. Баяры (Мядзельскі раён, 19701974), конна-спартыўная школа ў в. Ратамка (Мінскі раён, 19791980, у сааўтарстве з В. Г. Котавым[3])[1].

Вызначала тактыку эксперыментальнага і тыпавога праектавання аб’ектаў сельскай архітэктуры[4].

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1973), залатым (1970), сярэбраным (1976), бронзавым (1969) медалямі ВДНГ СССР, ганаровым дыпломам Саюза архітэктараў СССР (1972) за праект планіроўкі і забудовы цэнтральнай сядзібы саўгаса «Леніна» Горацкага раёна[3].

Зноскі

  1. 1 2 Бяганская Галіна Аляксандраўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. Беганская Галина Александровна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 47. — 737 с.
  3. 1 2 3 4 Беганская Галина Александровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  4. Беганская Галина Александровна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Архітэктары СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў