wd wp Пошук:

Гальштынская брама

Хольстэнтор, фота 1890—1900 гг.

Гальштынская брама (Хольстэнтор, ням.: Holstentor [ˈhɔlˌstentoːʁ]) — сярэднявечныя гарадскія вароты Любека ў паўночна-заходняй частцы ўнутранага горада. Помнік паўночна-еўрапейскага архітэктурнага стылю «цагляная готыка». Гістарычны сімвал горада, Ганзы і архітэктурнага ландшафту ўсёй Паўночнай Германіі. Аб’ект Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя

Карта гарадскіх умацаванняў XVIII стагоддзя. Брама — у цэнтры ўверсе.
Комплекс крапасных збудаванняў. Малюнак 1700 г.

Брама ўваходзіла ў сістэму крапасных гарадскіх умацаванняў сталіцы Ганзы. Да зносу крэпасці ў 1864 годзе ўвесь комплекс брамы ўяўляў сабой каскад з чатырох, размешчаных адзін за адным, самастойных абаронных збудаванняў (гл. малюнак 1700 года). Брама з’яўлялася цэнтральным звяном у паўночна-заходняй, найбольш уразлівай для нападаў з боку гальштынскіх герцагстваў і Дацкага каралеўства, частцы сістэмы сцен, вежаў, земляных валаў, капаніраў і каналаў, якія акружалі гістарычнае ядро Любека па абодвух берагах рэк Травэ і Вакеніц[de].

З 1950 года ў Гальштынскай браме размяшчаецца музей гісторыі горада.

Архітэктура

Від на браму са званіцы царквы Св. Пятра[de]

У наш час Гальштынская брама складаецца з дзвюх вежаў, паўночнай і паўднёвай, і цэнтральнага пралёта, які злучае іх. Вежы складзены з ярусаў чырвонай і чорнай паліванай цэглы, вокны ўяўляюць сабой байніцы.

Першы паверх у цэнтральнай частцы брамы адсутнічае, з прычыны таго, што тут знаходзіцца праход праз браму. Пабудова мае пяць паверхаў, першы паверх злучае вежы паміж сабой. З унутранага (гарадскога) боку вежы выглядаюць як адзінае цэлае, а са знешняга (палявога) боку яны выступаюць, і адлегласць паміж імі дасягае 3,5 м. Вежы характэрны сваімі конусападобнымі дахамі, а сярэдні пралёт упрыгожаны франтонам.

Надпіс на франтоне: CONCORDIA DOMI FORIS PAX

Плошча-сквер перад брамай часам выкарыстоўваецца гарадскімі ўладамі для правядзення культурных ці відовішчных прадстаўленняў, канцэртаў. Брама застаецца заўсёды адкрытай для прахожых. Сярэднявечны надпіс залатымі літарамі на франтоне з вонкавага боку брамы абвяшчае: «Concordia Domi Foris Pax» (лац.: Згода ўнутры, знадворку мір).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Славутасці Любека
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Германіі
Катэгорыя·Брамы Германіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Цагляная готыка
Катэгорыя·Збудаванні Германіі ў гатычным стылі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Шлезвіг-Гольштэйна
Катэгорыя·Музеі Любека
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта