wd wp Пошук:

Галоўны судэцкі маршрут

Маркіроўка маршруту

Галоўны судэцкі маршрут імя Мечыслава Орловіча (поль. Główny Szlak Sudecki imienia Mieczysława Orłowicza, “GSS”) — пешаходны горны маршрут, маркіраваны чырвоным колерам, праходзячы ад Сьверадава-Здрую да Прудніка цераз самае цікавае часткі Судэтаў.

Гісторыя

Ідэя маршруту з’явілася на сустрэчы Судэцкай камісыі Польскага татранскага таварыства, яка адбылася 24 кастрычніка 1947. Год пазней пачаліся працы па знакуванні маршруту. У сувязі са 100-годдзем турызма ў Польшчы ў 1973 г., Камісыя горнага турызма Галоўнага ўпраўленя ПТТК дала Галоўнаму судэцкаму маршруту імя Мечыслава Орловіча у знак прызнання яго заслуг для турызма і краязнаўства.

Прабег

Галоўны судэцкі маршрут на карце гор

На працягу многіх гадоў прабег маршрута зменялся. Цяпер пачынаецца ў Сьверадаве-Здрую, праходзіць цераз Ізерскія горы (Высока Копа, 1126 м; Высокі Камень, 1058 м) да Шклярскай-Порэмбы, затым цераз Карконошэ (Вадаспад Каменьчыка, Велькі Шышак – 1509 м, Перавал пад Снежкай – 1389 м) да Карпача; наступныя этапы гэта гары Рудавы Яновіцкія (Скальнік, 945 м) да Кжешава, Каменныя і Чорныя гары да Едліны-Здрую, Савіныя гары (Велька Сова, 1015 м), Сяребраны перавал адлучаючы іх ад Бардзкіх гор. Далей, цераз Вамбежыце, маршрут вядзе ў Сталовыя гары і да судэцкіх курортаў: Кудова-Здруй, Душнікі-Здруй; далей: Aрліцкія і Быстжыцкія гары, вадаспад Вільчкі, Масіў Снежніка, гары Кровьяркі, Лёндек-Здруй, Залатыя гары да Пачкава (дзе на працягу многіх гадоў кончылся на чыгуначным вакзале) і далей цераз Калкаў, Глухалазы, Aпавскія гары да Прудніка[1]. Маршрут абыходзіць некалькі важных судэцкіх пунктаў, уключаючы вяршыны: Снежка і Снежнік.

Даўжыня маршрута гэта каля 440 кілометраў, а час перахода – 104 гадзіны[2].

Ізерскія гары – поль. Góry Izerskie, чэшск. Jizerské hory, Карконошэ – поль. Karkonosze, чэшск. Krkonoše, Перавал пад Снежкай – Przełęcz pod Śnieżką, Рудавы Яновіцкія – Rudawy Janowickie, Каменныя гары – поль. Góry Kamienne, чэшск. Meziměstská vrchovina, Чорныя гары – Góry Czarne, Савіныя гары – Góry Sowie, Сяребраны перавал – Przełęcz Srebrna, Бардзкія гары – Góry Bardzkie, Сталовыя гары – поль. Góry Stołowe, чэшск. Stolové hory, Арліцкія гары – поль. Góry Orlickie, чэшск. Orlické hory, Быстжыцкія гары – поль. Góry Bystrzyckie, чэшск. Bystřické hory, Масіў Снежніка – поль. Masyw Śnieżnika, чэшск. Králický Sněžník, Залатыя гары – поль. Góry Złote, чэшск. Rychlebské hory, Апавскія гары – поль. Góry Opawskie, чэшск. Zlatohorská vrchovina

Пешаходны турызм

Маршрут даступны увесь год, хаця некаторыя з яго частак могуць быць зачыненыя ў зімовы перыяд у сувязі з магчымасцю лавін (Карконошэ), а таксама і небяспечных балот (Столовыя гары). Ёсць многа горных прыютаў, ў вядзенні ПТТК (Польскага турыстычнага таварыства). Польскія турбазы абавязаны переначаваць кожнага чалавека, які не ў стане знайсці любое іншае месца, да заходу сонца або ў надзвычайнай сітуацыі, хаця ў прымітыўных умовах.[3]

Галерэя

Турбазы

Зноскі

  1. Warunki przyznania odznaki Główne Szlaki Górskie Polski Архівавана 14 жніўня 2013.
  2. Warunki przyznania odznaki Główne Szlaki Górskie Polski Архівавана 14 жніўня 2013.
  3. Regulamin schroniska PTTK

Гл. таксама

Спасылкі

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Судэты
Катэгорыя·Турызм у Польшчы
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі