wd wp Пошук:

Галоўны корпус Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Галоўны корпус Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта — будынак у цэнтральнай частцы Гомеля, размешчаны па адрасе вул. Ланге, 5. Пабудаваны як будынак Гомельскага абкама КПБ у 1981 г. з цэглы (арх. В. I. Комар, Р. К. Ціхаў). У наш час будынак займае Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Архітэктура

Стаіць з водступам ад чырвонай лініі забудовы вуліцы. Складаецца з 2 аб’ёмаў: асноўнага прамавугольнага ў плане 7-павярховага корпуса, да якога з боку дваровага фасада прыбудаваны аб’ём залы пасяджэнняў на 450 месцаў. Трохпавярховым аб’ёмам сталовай злучаны з Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтрам (былы Дом палітасветы).

Пластыку сіметрычна вырашанага галоўнага фасада ўзбагачаюць мерны рытм вертыкальных рэбраў ламанага контуру, абрамленні прамавугольных аконных праёмаў. Будынак завершаны шырокім прафіляваным карнізам. Фасады апрацаваны дэкаратыўнай тынкоўкай. Сцены цокаля і трохчасткавы партал галоўнага ўвахода абліцаваны чырвоным паліраваным гранітам.

Планіроўка калідорная. Парадная лесвіца асноўнага корпуса з падпорнай сценкай і дэкаратыўным кветнікам. Па 1-м паверсе размешчаны шырокі вестыбюль, памяшканні, якія раней прызначаліся для прыёму наведвальнікаў, на 2—7-м паверхах — кабінеты. У дэкаратыўным афармленні інтэр’ераў выкарыстаны мармур, фільзіт. У фае залы пасяджэнняў быў устаноўлены бюст У. І. Леніна.

Архітэктурна-мастацкае вырашэнне ансамбля забудовы дапаўняюць элементы добраўпарадкавання і малыя формы архітэктуры на прылеглай да будынкаў невялікай плошчы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Рыгора Ціхава
Катэгорыя·Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Гомеля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліца Ланге (Гомель)
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Віктара Комара
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гомельскі абласны камітэт КПБ
Катэгорыя·З’явіліся ў 1981 годзе