wd wp Пошук:

Галоўная гандлёвая школа ў Варшаве

Галоўная гандлёвая школа ў Варшаве (польск.: Szkoła Główna Handlowa w Warszawie) — найбуйнейшая эканамічная навучальная ўстанова ў Польшчы. Школа заснавана ў 1906 годзе пад назвай «Прыватныя гандлёвыя курсы Аўгуста Цялінскага». У сацыялістычнай Польшчы школа называлася «Галоўная школа планавання і статыстыкі» (Szkoła Główna Planowania i Statystyki).

У наш час у школе навучаецца звыш 13 000 студэнтаў; працуе каля 800 выкладчыкаў. Усё 10 навучальных карпусоў школы размешчаны ў цэнтры Варшавы.

Асноўныя падраздзяленні школы: факультэт сусветнай эканомікі і 4 калегіі (эканамічнага аналізу; сацыя-эканомікі; дзелавога адміністравання; менеджменту і фінансаў).

Вядомыя выпускнікі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Варшавы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1906 годзе
Катэгорыя·1906 год у Варшаве
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта