wd wp Пошук:

Галоска

Галоска[1] (укр.: Голо́ско) — мясцовасць у Шаўчэнкаўскім раёне Львова. Размешчана ў раёне скрыжавання вуліц Замарстыніўскай, Варшаўскай і праспекта Вячаслава Чарнавола. На паўночным захадзе і поўначы мяжуе з Бруховіцкім лесам, на ўсходзе - з Замарстыніўскім лесапаркам і старымі Галоскіўскімі могілкамі.

Гісторыя

У 1401 г. мяшчанін Мікалай Цымерман купіў 2 поля зямлі каля ўрочышча Алоўска (Галоўска) і праз год заклаў тут паселішча Галоска.

У 1415 г. Галоска перайшло ва ўласнасць горада. Яго назвалі Галоска Вялікае. Ва ўрочышчы, што каля Галоска Вялікага, у 1470 г. мяшчанін Ян Ганэль заклаў іншае паселішча, якое атрымала назву Галоска Малое.

Галоско Малое ўвайшло ў межы горада 11 красавіка 1930 г.

У 1978 г. на Галоска была пракладзеная тралейбусная лінія маршруту №13.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Геаграфія Львова
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Мікрараёны паводле алфавіта