wd wp Пошук:

Галовец

Гало́вец — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Палата. Знаходзіцца за 26 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Кулькі.

Плошча паверхні возера 0,3 (0,28[1]) км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 4,88 (4,9[1]) км. Берагі возера нізкія, месцамі забалочаныя[1]. У паўночнай частцы возера злучаецца пратокай з возерам Чарвятка. На поўдні выцякае ручай у раку Сосніца (прыток Палаты).

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, лінь і іншыя віды рыб[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці