wd wp Пошук:

Галандская Бразілія

Галандская Бразілія, таксама вядомая як адна з Новых Галандый, — землі ўздоўж паўночнага ўзбярэжжа Бразіліі, якія на працягу другой трэці XVII стагоддзя знаходзіліся пад кіраваннем Галандскай Вест-Індскай кампаніі.

Галандцы скарысталіся акупацыяй Партугаліі іспанцамі і развалам Партугальскай каланіяльнай імперыі для таго, каб, пачынаючы з 1624 года, планамерна акупаваць паўночны ўсход Партугальскай Бразіліі. Сталіцай галандскіх уладанняў у Бразіліі стаў горад Маўрыцстад (цяпер — Рэсіфі). Менавіта там знаходзілася штаб-кватэра Галандскай Вест-Індскай кампаніі.

Пасля аднаўлення партугальскай дзяржаўнасці (1640) партугальцы прыняліся адваёўваць згубленыя ўладанні ў Бразіліі. На руку ім сыграла і першая англа-галандская вайна, якая адцягвала ўвагу галандцаў.

26 студзеня 1654 года галандцы былі канчаткова выдушаны з тэрыторыі Бразіліі, аднак афіцыйна гэта было прызнана Злучанымі правінцыямі толькі ў Гаагскім дагаворы 1661 года.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Зніклі ў 1654 годзе
Катэгорыя·Былыя калоніі Нідэрландаў
Катэгорыя·Гісторыя Бразіліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1630 годзе