wd wp Пошук:

Галакучнік

Галакучнік[1] (Gymnocárpium) — род папараці сямейства Качадыжнікавыя (Cystopteridaceae) парадку Polypodiales. З дзевяці відаў тры растуць таксама і ў Еўропе.

Этымалогія

Лацінская навуковая назва роду Gymnocárpium паходзіць ад грэч.: γυμνάς, што значыць «голы», «аголены», і грэч.: καρπος — «плод», што паказвае на адсутнасць пакрывальца ў сорусаў.

Батанічнае апісанне

Галакучнікі — шматгадовыя расліны з доўгім, тонкім, паўзучай карэнішчам.

Фертыльныя і стэрыльныя ваі амаль аднолькавыя. Яны двойчыпёрыстыя, па меншай меры, ля аснавання, сегменты іх пёрыстараздзельныя. Ніжнія лісточкі больш, чым верхнія. Пёры па абрысе трохкутныя, шырыня пры аснаванні прыкладна роўная даўжыні.

Сорусы аддаленыя ад краю, маленькія, круглявыя, без індузіяў. Пакрывальцы адсутнічаюць.

Класіфікацыя

Сінонімы

Віды

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List (на ліпень 2016), род уключае 9 відаў[2]:

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 61. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Gymnocarpium(англ.) . The Plant List. Version 1.1. (15 красавіка 2013). Праверана 30 ліпеня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Качадыжнікавыя
Катэгорыя·Флора Еўразіі