У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Галава.
Галава (лац.: cephalon) — пярэдні аддзел цела насякомага, які ўтвораны акронам і першымі пяццю ці шасцю сегментамі цела, якія зліліся падчас цэфалізацыі[1]. На галаве размешчаны шматлікія органы пачуццяў, ротавая адтуліна і элементы ротавага апарата. Унутры капсулы знаходзіцца галаўны мозг[1].
Галава насякомых размешчана перад грудзьмі і, як правіла, выразна ад яе адмежаваная[1]. Аднак у шэрагу прадстаўнікоў (напрыклад, шчытовак, чэрвяцоў, самак вееракрылых) галава зліта з грудзьмі[1]. У многіх лічынак двухкрылых галаўная капсула рэдукавана, так што ротавыя прыдаткі ўкручаны ў першы сегмент грудзі[1].
У адкрытасківічных насякомых маецца тэнторыўм (tentorium) — унутраны шкілет галавы.