wd wp Пошук:

Гайна-Бродня

Гайна-Бродня — пераважна (92 %) нізіннае балота ў Смалявіцкім і Лагойскім раёнах, у вадазборы р. Гайна і яе прытоку Усяжа. Плошча 5,5 тыс.га, прамысловыя адклады торфу на 4,3 тыс.га, іх сярэдняя глыбіня 2,8 м. Каля паловы плошчаў асушалася ў 1980-я гады і выкарыстоўвалася пад пашы і сенакос. На нераспрацаваных участках переважалі рэдкалессі, хмызнякі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Балоты Смалявіцкага раёна
Катэгорыя·Балоты Лагойскага раёна
Катэгорыя·Гідралагічныя заказнікі мясцовага значэння Беларусі