wd wp Пошук:

Гайлардыя асцюкаватая

Гайлардыя асцюкаватая (Gaillardia aristata) — від раслін сямейства астравыя (Asteraceae), распаўсюджаны ў Канадзе і ЗША.

Апісанне

Шматгадовая расліна, 20-80 см. Лісце прыкаранёвае і сцябловыя, чарашковыя; ліставыя пласціны ад зваротна-ланцэтападобных да ланцэтападобных, 5-15 см × 5-30(40) мм, палі пёрыстыя або зубчастыя або суцэльныя. Прамянёвыя кветачкі ў колькасці (6)12-18+, жоўтыя ці жоўта-чырвоныя, 15-35+ мм Дыскавыя кветачкі ў колькасці 60-120+, звычайна барвовыя або з чырвонымі верхавінамі, часам жоўтыя. Сямянкі 2.5-6 мм, валасінкі 1.5-2.5 мм. 2n = 34, 68[3].

Распаўсюджанне

Распаўсюджана ў Канадзе і ЗША; натуралізаваны ў Беларусі, Малдове, Румыніі, Іспаніі, Азорскіх астравах; таксама культывуецца[4][5][6] .

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. efloras.org. (англ.)
  4. bgbm.org. (англ.)
  5. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  6. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравыя