wd wp Пошук:

Гайка Вестэрман

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Гайка Вестэрман (ням.: Heiko Westermann; нар. 14 жніўня 1983, Альцэнау, Германія) — былы нямецкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2004—2014).

Клубная кар’ера

«Гройтэр Фюрт»

Вестэрман пачаў сваю прафесійную кар’еру ў клубе Другой Бундэслігі «Гройтэр Фюрт». Да галоўнай каманды далучыўся ў ліпені 2002 года, аднак дэбютаваў у яе складзе 26 студзеня 2003 года ў матчы супраць «Дуйсбурга», які скончыўся перамогай «Фюрта» з лікам 1:0.

«Армінія»

Пасля сезону 2004/05 Гайка падпісаў дагавор з клубам «Армінія», які выйшаў у тым сезоне ў Бундэслігу.

«Шальке 04»

Гайка перайшоў у склад «Шальке 04» у 2007 годзе, за іграка гельзенкірхенскі клуб заплаціў 2,8 млн еўра.

«Гамбург»

У ліпені 2010 года Вестэрман пагадзіўся на пераход у стан клуба «Гамбург», як паведамляецца, за кошт каля 7,5 мільёнаў еўра[4]. Нягледзячы на тое, што Гайка быў новым іграком для клуба, галоўны трэнер «Гамбурга» Армін Фэ прызначыў яго новым капітанам каманды[5]. Гэты статус Вестэрман захоўваў да зыходу з каманды ў 2015 годзе.

«Рэал Бетыс»

6 жніўня 2015 года падпісаў кантракт з іспанскім клубам «Рэал Бетыс», які па выніках сезону 2014/15 вярнуў месца ў Ла Лізе.

«Аякс»

14 ліпеня 2016 года Вестэрман, разарваўшы кантракт з «Бетысам», стаў іграком амстэрдамскага «Аякса»[6]. У «Аяксе» звычайна заставаўся на лаўцы запасных, згуляўшы за асноўную каманду агулам у васьмі матчах у сезоне 2016/17.

«Аўстрыя»

У ліпені 2017 года датэрмінова разарваў кантракт з «Аяксам» і адразу падпісаў пагадненне з венскай «Аўстрыяй»[7]. У красавіку 2018 года пакінуў аўстрыйскі клуб і завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера

Вестэрман згуляў свой ​​першы матч за зборную Германіі ў лютым 2008 года супраць зборнай Аўстрыі, якую нямецкія ігракі адзначылі перамогай з лікам 3:0. Гайка ўваходзіў у склад нямецкай каманды, якая заняла другое месца на чэмпіянаце Еўропы 2008.

Дасягненні

Германія:

Зноскі

  1. Heiko Westermann // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. HEIKO WESTERMANN // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Heiko Westermann // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. «Westermann leaves Schalke to join Hamburg» Архівавана 23 кастрычніка 2012.. ESPN Soccernet.
  5. «K-Frage beantwortet - Westermann HSV-Kapitän». Kicker TV.
  6. Вестерманн подписал контракт с «Аяксом» до 2018 года. by.tribuna.com.
  7. Вестерманн подписал контракт с «Аустрией». by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Гройтэр Фюрт II
Катэгорыя·Ігракі ФК Аўстрыя Вена
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Гройтэр Фюрт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Армінія Білефельд
Катэгорыя·Ігракі ФК Шальке 04
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі зборнай Германіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Аякс Амстэрдам
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Ёнг Аякс
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баварыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Гамбург
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Германіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Бетыс