wd wp Пошук:

Габы

Габы — балота ў Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у вадазборы рэк Сэрвач і Вузлянка.

Балота нізіннага (45 %), пераходнага (15,%) і вярховага (40 %) тыпаў. Плошча 13,9 тыс. га. Глыбіня торфу да 7,3 м, сярэдняя 2,6 м, ступень разлажэння ад 32 % (верхавы тып) да 39 % (пераходны і нізінны). Ёсць падсцілкавы торф і мергель (магутнасць да 4 м). Расце лес з хвоі, елкі, бярозы. З 1952 года асушана 7,6 тыс. га, у тым ліку 2,6 тыс. га адкрытай асушальнай сеткай, 5 тыс. га закрытым дрэнажам. На асушаных землях вырошчваюць шматгадовыя травы, збожжавыя.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Балоты паводле алфавіта
Катэгорыя·Балоты без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Балоты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Балоты Мядзельскага раёна