wd wp Пошук:

ГК Друць Бялынічы

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Друць (значэнні).

«Друць» — былы беларускі жаночы гандбольны клуб з горада Бялынічы.

Гісторыя

У 1976 годзе на базе Бялыніцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы трэнерам В. Ф. Кулікам была створана дзявочая гандбольная каманда. У 1980 годзе у Саратаве яна заняла трэцяе месца ў першынстве СССР сярод дабравольна-спартыўных арганізацый «Ураджай». У 1982 годзе каманда выйшла пераможцам ва ўсесаюзным спаборніцтве. Чэмпіёнкамі СССР сталі Г. П. Арахоўская, В. Г. Асіпёнак, Т. М. Кулік, Т. М. Мураўёва, Т. В. Раўкова, Л. Л. Тарасенка, С. В. Хадасевіч.

У гонар заслуг каманды гандбалістак у 1986 годзе ў Бялынічах прайшлі фінальныя спаборніцтвы на прыз клуба «Імклівы мяч»

Жаночая каманда «Друць-Белпак»  была створана ў Бялынічах у 1993 годзе. Стартавала ў другой лізе, дзе заняла першае месца і дабілася права выступаць у першай лізе першынства Рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе каманда «Друць-Белпак» пад кіраўніцтвам старэйшага трэнера В. Ф. Куліка заняла трэццяе месца. У складзе каманды: Т. В. Здрук, Т. М. Вашэцькава, Л. М. Падколзіна, І. А. Кунцэвіч, С. А. Пякарская, В. І. Тапунова, С. В. Новікава, Т. В. Фаменка, Е. А. Плясунова, С. Б. Сікорская, В. М. Шараметава, начальнік каманды Л. У. Зубрыцкі.

У 1996—1997 гадах гандбалісты занялі чацвёртае месца ў першай лізе першынства Беларусі. У 1996 годзе упершыню ў гісторыі жаночага гандболу Беларусі каманда з невялікага раённага цэнтра прыняла удзел у розыгрышы еўрапейскіх гандбольных кубкаў. Каманда «Друць-Белпак» згуляла на Кубку гарадоў з камандай горада Д’ера (Венгрыя). У 1997 годзе каманда выйшла ў 1/8 фіналу Кубка гарадоў. У 1997—1998 гадах яна зноў стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі, у 1998—1999 гадах сярэбраным.

У канец 2014 года пазбыўшыся дзяржпадтрымкі і фундатараў клуб быў расфармаваны.

Назвы

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

СезонЛігаЧэмпіянат БеларусіКубакЗаўвагі
1992-93Вышэйшая ліга8
1993-94Вышэйшая ліга3
1994-95Вышэйшая ліга6
1995-96Вышэйшая ліга4
1996-97Вышэйшая ліга4
1997-98Вышэйшая ліга3
1998-99Вышэйшая ліга2
1999-00Вышэйшая ліга2
2000-01Вышэйшая ліга2
2001-02Вышэйшая ліга2
2002-03Вышэйшая ліга4
2003-04Вышэйшая ліга4
2004-05Вышэйшая ліга3
2005-06Вышэйшая ліга3
2006-07Вышэйшая ліга3
2007-08Вышэйшая ліга4
2008-09Вышэйшая ліга3
2009-10Вышэйшая ліга4
2010-11Вышэйшая ліга5
2011-12Вышэйшая ліга7
2012-13Вышэйшая ліга5
2013-14Вышэйшая ліга9

Галоўныя трэнеры

Зноскі

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Былыя гандбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Бялынічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Жаночыя гандбольныя клубы Беларусі