Вішнёвая тля[1] (Myzus cerasi) — мнагаедны від тлі з сямейства Сапраўдныя тлі (Aphididae).
Цела бяскрылай самкі шырокае, грушападобнай формы, даўжынёй 2-2,4 мм; чорнае, бліскучае зверху і карычневае знізу. Вусікі цёмна-зялёныя, шасцічленікавыя, роўныя палове даўжыні цела. Трубачкі чорныя, цыліндрычныя, звужваюць да вяршыні, з вечкамі, у два з паловай разы даўжэй пальцападобнага хвосціка. Вусікавыя грудкі шырокія, утвараюць лобны жалабок. Крылатая самка бліскуча-чорная, даўжынёй да 2,4 мм. Яйкі авальныя, чорныя[2].
Від сустракаецца ў Еўропе, Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, Паўночнай Амерыцы, Паўночнай Афрыцы, Аўстраліі. На тэрыторыі былога СССР сустракаецца паўсюдна ў зоне вырошчвання галоўных кармавых раслін — вішні, чарэшні. Асноўная шкоднаснасць назіраецца ў стэпавай зоне Украіны, Ніжнім Паволжы, на Паўночным Каўказе, у Закаўказзі, Малдавіі, Сярэдняй Азіі, Паўднёвым Казахстане[2].
Яйкі тлі зімуюць каля пупышак на канцах парасткаў. Калі пупышкі пачынаюць распускацца, з яек з’яўляюцца лічынкі. Тля дае некалькі пакаленняў за лета. Асабліва моцна пакутуе маладое лісце, з якіх яна высмоктвае сок. Лісце пасля пашкоджання засыхае і чарнее скручваючыся[3].
Від з’яўляецца агігафагам. Пашкоджвае костачкавыя культуры: чарэшню, хатнюю вішню, у значна меншай ступени — сліву, абрыкос, персік. З дзікіх раслін сілкуецца на Galium mollugo, Galium aparine, цяцюшніку прамастаячым (Euphrasia stricta), крынічніку лекавым (Veronica officinalis), Odontites verna.