wd wp Пошук:

Вішнёвая тля

Вішнёвая тля[1] (Myzus cerasi) — мнагаедны від тлі з сямейства Сапраўдныя тлі (Aphididae).

Апісанне

Цела бяскрылай самкі шырокае, грушападобнай формы, даўжынёй 2-2,4 мм; чорнае, бліскучае зверху і карычневае знізу. Вусікі цёмна-зялёныя, шасцічленікавыя, роўныя палове даўжыні цела. Трубачкі чорныя, цыліндрычныя, звужваюць да вяршыні, з вечкамі, у два з паловай разы даўжэй пальцападобнага хвосціка. Вусікавыя грудкі шырокія, утвараюць лобны жалабок. Крылатая самка бліскуча-чорная, даўжынёй да 2,4 мм. Яйкі авальныя, чорныя[2].

Арэал

Від сустракаецца ў Еўропе, Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, Паўночнай Амерыцы, Паўночнай Афрыцы, Аўстраліі. На тэрыторыі былога СССР сустракаецца паўсюдна ў зоне вырошчвання галоўных кармавых раслін — вішні, чарэшні. Асноўная шкоднаснасць назіраецца ў стэпавай зоне Украіны, Ніжнім Паволжы, на Паўночным Каўказе, у Закаўказзі, Малдавіі, Сярэдняй Азіі, Паўднёвым Казахстане[2].

Жыццёвы цыкл

Яйкі тлі зімуюць каля пупышак на канцах парасткаў. Калі пупышкі пачынаюць распускацца, з яек з’яўляюцца лічынкі. Тля дае некалькі пакаленняў за лета. Асабліва моцна пакутуе маладое лісце, з якіх яна высмоктвае сок. Лісце пасля пашкоджання засыхае і чарнее скручваючыся[3].

Гаспадарчае значэнне

Від з’яўляецца агігафагам. Пашкоджвае костачкавыя культуры: чарэшню, хатнюю вішню, у значна меншай ступени — сліву, абрыкос, персік. З дзікіх раслін сілкуецца на Galium mollugo, Galium aparine, цяцюшніку прамастаячым (Euphrasia stricta), крынічніку лекавым (Veronica officinalis), Odontites verna.

Зноскі

  1. Арлёнак Я. І., Мацвееў В. А. Вішня // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 473.
  2. 1 2 Вишнёвая тля
  3. Фатьянов В. И., Менафов Б. М. Вишня и слива. —М.: Россельхозиздат, 1981. 54 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Сапраўдныя тлі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1775 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Насякомыя-шкоднікі сельскай гаспадаркі