wd wp Пошук:

Віцебск-Паўночны

Віцебск-Паўночны — нядзеючы ваенны аэрадром, размешчаны на поўнач ад горада Віцебска, у раёне былой вёскі Журжава Віцебскага раёна.

Гісторыя

Аэрадром пабудаваны ў 1946 годзе. Выкарыстоўваўся ваенна-транспартнай авіяцыяй. На аэрадроме базаваўся 339-ы ваенна-транспартны авіяцыйны полк[1]. Полк у ліку першых у СССР атрымаў на ўзбраенне самалёт Іл-76.

У апошнія гады існавання пастаянна базаваліся 30 самалётаў Іл-76. У 1995 годзе 339-ы ВТАП расфармаваны, самалёты часткова перадыслакаваныя, часткова прададзеныя. Аэрадром спыніў сваё існаванне 30 ліпеня 1996 года[2][3]. Пазней усе будынкі перададзены свабоднай эканамічнай зоне «Віцебск».

Здарэнні

Цікавыя факты

На аэрадроме здымаўся фільм «У зоне асаблівай увагі», у здымках прымаў удзел ўвесь 339-ы ваенна-транспартны авіяцыйны полк. Усе авіяцыйныя сцэны здымаліся на аэрадроме.

Зноскі

  1. В Витебске появится памятник авиаторам 339-го ВТАП (руск.) . Народныя навіны Віцебска, 11 чэрвеня 2012
  2. Аэродром военно-транспортной авиации «Журжево» (руск.)
  3. Военные объекты / Аэродром «Журжево» Архівавана 31 студзеня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Транспарт Віцебскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1946 год у Беларусі
Катэгорыя·Аэрапорты Беларусі
Катэгорыя·Аэрапорты паводле алфавіта
Катэгорыя·Зніклі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1946 годзе