wd wp Пошук:

Закрылак

Выпушчаныя шчылінныя закрылкі самалёта Боінг 737
Выпушчаная механізацыя крыла Боінг 747

Закрылак — прафіляваная адхіляемая паверхня, сіметрычна размешчаная на заднім канцы крыла, элемент механізацыі крыла. Закрылкі ў прыбраным стане з’яўляюцца працягам паверхні крыла, тады як у выпушчаным стане могуць адыходзіць ад яго з утварэннем шчылін. Выкарыстоўваюцца для паляпшэння апорнай здольнасці крыла падчас узлету, набору вышыні, зніжэння і пасадкі, а таксама пры палёце на малых хуткасцях. Існуе вялікая колькасць тыпаў канструкцыі закрылкаў.

Першыя самалёты з механізацыяй задняга краю крыла былі пабудаваныя ў 1920-х гадах. Больш шырока закрылкі сталі прымяняцца з 1930-х гадоў, калі атрымала распаўсюджанне схема свабоднанясучага манаплана.

Прынцып дзеяння

Прынцып дзеяння закрылак заключаецца ў тым, што пры іх выпуску павялічваецца крывізна (Су) профілю і (у выпадку высоўных закрылак[1], якія таксама называюцца закрылкамі Фаўлера[2]) плошча паверхні крыла (S), такім чынам, павялічваецца і апорная здольнасць крыла. Увазрослая апорная здольнасць крыла дазваляе лятальным апаратам ляцець без звальвання пры меншай хуткасці. Такім чынам, выпуск закрылаў з’яўляецца эфектыўным спосабам знізіць узлётную і пасадачную хуткасці. Другое следства выпуску закрылкаў — гэта павелічэнне аэрадынамічнага супору. Калі пры пасадцы ўвазрослае лабавое супраціўленне спрыяе тармажэнню самалёта, то пры ўзлёце дадатковы лабавы супор аднімае частку цягі рухавікоў. Таму на ўзлёце закрылкі звычайна выпускаюцца на меншы вугал, чым пры пасадцы. Трэцяе следства выпуску закрылкаў — падоўжная перабалансіроўка самалёта з-за ўзнікнення дадатковага падоўжнага моманту. Гэта ўскладняе кіраванне самалётам (на многіх сучасных самалётах пікіруючага момант пры выпуску закрылкі кампенсуецца перастаноўкай стабілізатара на некаторы адмоўны вугал, альбо адхіленнем цэльнапаваротнага стабілізатара). Закрылкі, якія ўтвараюць пры выпуску прафіляваныя шчыліны, называюць шчыліннымі. Закрылкі могуць складацца з некалькіх секцый, утвараючы некалькі шчылін (звычайна, ад адной да трох).

Да прыкладу, на Ту-154М прымяняюцца двухшчылінныя закрылкі, а на Ту-154Б — трохшчылінныя. Наяўнасць шчыліны дазваляе патоку перацякаць з вобласці павышанага ціску (ніжняя паверхня крыла) ў вобласць паніжанага ціску (верхняя паверхня крыла). Шчыліны прафіляваныя так, каб струмень, які вынікае з іх, быў накіраваны па датычнай да верхняй паверхні, а перасек шчыліны павінен плаўна звужацца для павелічэння хуткасці патоку. Прайшоўшы праз шчыліну, струмень з высокай энергіяй узаемадзейнічае з «млявым» памежным пластом і перашкаджае ўтварэнню завіхрэнняў і адрыву струменя. Гэта мерапрыемства і дазваляе «адсунуць» зрыў струменя на верхняй паверхні крыла на вялікія вуглы атакі і вялікія значэнні ўздымнай сілы.

Выпуск і ўборка закрылкаў могуць рабіцца аўтаматычна або па камандзе з кабіны лётчыка з дапамогай гідра-, пнеўма- і электрапрывадаў.

На сучасных самалётах прывад закрылкаў — гэта часта адзіны электра- або гідраматор, звычайна двухканальны (здубляваны), які з дапамогай валоў перадае круцільны момант на вінтавы механізм перамяшчэння закрылкаў, а самі закрылкі рухаюцца па падоўжных накіравальных (рэйках). У трансмісіі закрылкаў усталявана некалькі датчыкаў, якія адсочваюць вуглавое становішча правых і левых закрылкаў, а таксама іх разладжанне паміж сабой, пры перавышэнні парога якога аўтаматыка блакуе іх далейшае перамяшчэнне, а ў шэрагу выпадкаў і прымусова сінхранізуе (“дацягвае”). Датчыкі крайніх палажэнняў спыняюць закрылкі, не дазваляючы ім даходзіць да механічных упораў пры ўборцы і выпуску, што зніжае механічную нагрузку на трансмісію. Акрамя гэтага, могуць прымяняцца фрыкцыйныя муфты, якія спрацоўваюць пры перавышэнні зададзенага намагання (напрыклад, пры закліноўванні трансмісіі). Дадаткова паміж закрылкамі можа быць усталяваны вал сінхранізацыі. Ручкай кіравання закрылкамі ў кабіне звычайна дазваляе выпускаць закрылкі на любы вугал (прадугледжаны канструкцыяй), але часта ў механізме ручкі зробленыя механічныя фіксатары, для асноўных рабочых палажэнняў закрылкаў (звычайна для прыбранага палётнага становішча, прамежкавага ўзлетнага і поўнага пасадкавага).

На некалькіх тыпах самалётаў з гідрапрывадам закрылкаў ужываецца ўніфікаваная сістэма СПЗ (у розных варыянтах), з двухканальным гідраматорам.

Тыпы закрылкаў

Схемы розных тыпаў закрылкаў.

Па сваёй будове і маніпуляцыям закрылкі дзеляцца на:

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Словарь терминов: ЗАКРЫЛОК ВЫДВИЖНОЙ(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2012. Праверана 1 чэрвеня 2010.
  2. Закрылки Фаулера(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2009. Праверана 1 чэрвеня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Канструкцыя лятальных апаратаў