Віцебск-Паўночны — нядзеючы ваенны аэрадром, размешчаны на поўнач ад горада Віцебска, у раёне былой вёскі Журжава Віцебскага раёна.
Аэрадром пабудаваны ў 1946 годзе. Выкарыстоўваўся ваенна-транспартнай авіяцыяй. На аэрадроме базаваўся 339-ы ваенна-транспартны авіяцыйны полк[1]. Полк у ліку першых у СССР атрымаў на ўзбраенне самалёт Іл-76.
У апошнія гады існавання пастаянна базаваліся 30 самалётаў Іл-76. У 1995 годзе 339-ы ВТАП расфармаваны, самалёты часткова перадыслакаваныя, часткова прададзеныя. Аэрадром спыніў сваё існаванне 30 ліпеня 1996 года[2][3]. Пазней усе будынкі перададзены свабоднай эканамічнай зоне «Віцебск».
На аэрадроме здымаўся фільм «У зоне асаблівай увагі», у здымках прымаў удзел ўвесь 339-ы ваенна-транспартны авіяцыйны полк. Усе авіяцыйныя сцэны здымаліся на аэрадроме.