Віцебскі абласны Савет дэпутатаў (руск.: Витебский областной Совет депутатов) — прадстаўнічы орган мясцовага самакіравання на тэрыторыі Віцебская вобласці. У склад дэпутацкага корпуса ўваходзіць 60 дэпутатаў, якія выбіраюцца па мажарытарнай сістэме. Тэрмін паўнамоцтваў Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў — 4 гады.
Асноўны артыкул: Спіс дэпутатаў Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Апошнія выбары ў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў адбыліся ў 2018 годзе. Было абрана 60 дэпутатаў, 58 беспартыйных і 2 ад Камуністычнай партыі Беларусі[2].
Партыя | Колькасць месцаў |
---|---|
Беспартыйныя | 58 |
Камуністычная партыя Беларусі | 2 |